Belarusian

Беларускi

Main information

Family

Indo-European

Branch

European

Group

Slavic

Native speakers

1 363 160

Status

Shifting

Region

Belarus

Characteristic

SVO; prepositions; noun head final; gender (masculine/feminine/neuter); no articles; case-marking (6 cases); verb affixes mark person, number, gender of subject (in past tense); passives; tense and aspect; 37 consonant and 6 vowel phonemes; non-tonal; free stress.

Audio

Text

Залатая яблынька

Жыў дзед і баба. І былі ў іх дочкі - дзедава дачка і бабіна дачка. Дзедаву дачку звалі Галя, а бабіну - Юля. Баба сваю родную дачку песьціла, даглядала, а дзедаву ў чорным целе трымала і ўсё шукала прычэпкі, каб ізь сьвету зьвесьці. Пайшоў аднойчы дзед на кірмаш, купіў бычка-трацячка. Прывёў дахаты і кажа дочкам: - Будзеце пасьвіць яго па чарзе - адна дзень і другая дзень. Пагнала ў першы дзень бычка на пашу дзедава дачка. Злая мачыха дала ёй верацяно і мех кудзелі. - Глядзі, - кажа, - каб за дзень усю кудзелю спрала, кросны выткала, палатно выбяліла і ўвечары дамоў прынесла. А калі ня зробіш - ня жыць табе. Вывела Галя бычка з хлява, пагладзіла па шыі і пагнала на пашу. Гоніць, а сама горкімі сьлязьмі заліваецца. Бычок пытаецца: - Дзеўка-дзявіца, русая касіца, чаго плачаш? - Як-жа мне ня плакаць, бычок? Загадала мне мачыха гэты мех кудзелі спрасьці, кросны выткаць, палатно выбяліць і ўвечары дамоў прынесьці... Ці-ж зраблю я за дзень такую работу? - Ня плач, - адказвае бычок, - гані мяне на шаўковую травіцу, на сьвежую расіцу, там мы што-небудзь прыдумаем. Прыгнала Галя бычка на шаўковую травіцу, на сьвежую расіцу. Наеўся бычок, напасьвіўся, а потым і кажа: - Цяпер кладзі мне ў правае вуха кудзелю і верацяно. А сама хукні ў левае вуха і глядзі, што будзе. Палажыла Галя бычку ў правае вуха кудзелю і верацяно, хукнула ў левае вуха і глядзіць. Аж там - кудзеля прадзецца, кросны ткуцца, палатно беліцца і ў сувой скочваецца... Як усё было зроблена, выняла Галя гатовы сувой палатна і вясёлая пагнала бычка дахаты. Злая мачыха сустрэла яе на дварэ: - Ну, што: спрала кудзелю? - Спрала, - кажа Галя, і падала ёй гатовы сувой палатна. Мачыха аж за галаву хашлася: такую работу зрабіла яе падчарка! А тут і суседкі прыйшлі - дзівяцца, якое тонкае палатно выткала Галя. Усе хваляць яе, не нахваляцца. Прыйшла чарга гнаць бычка бабінай дачцэ Юлі. Дала ёй маці верацяно і поўмяха кудзелі. - Спрадзі, - кажа, - дачушка, гэтую кудзелю і вытчы палатно яшчэ лепшае, чым выткала твая няродная сястра. Хачу, каб цябе людзі хвалілі, а не яе. Узяла Юля тоўсты дубец і пагнала бычка. Гоніць ды ўсё хвошча яго дубцом. Бычок давай кідацца туды-сюды, а Юля бегае за ім, кляне на чым сьвет стаіць. Бегала, бегала і верацяно згубіла. Прыгнала яна сяк-так бычка на пусты выган, палажыла кудзелю, а сама спаць уклалася. Бычок узяў кудзелю, пабэрсаў нагамі і ўтаптаў у балота. Прачнулася пад вечар Юля, глядзіць - кудзеля ў балоце ўтоптана... Схапіла яна дубец ды давай бычка біць. Бычок пабег дахаты, і яна за ім з крыкам. Дома маці пытаецца ў яе: - Ну, як, дачушка: зрабіла работу? - Ды не, - кажа дачка. - Чаму? - Бычок вінаваты. Празь яго я верацяно згубіла, а потым яшчэ ён і кудзелю маю ў балота ўтаптаў... Узлавалася мачыха на бычка. Пайшла да дзеда і кажа: - Зарэж, дзед, бычка! - Ці ня здурэла ты, баба? - падзівіўся дзед. - Навошта нам яго рэзаць? Тут баба як затупае нагамі, як накінецца на дзеда з кулакамі: - Калі не зарэжаш, дык я цябе вон выганю разам з тваёй дачкою! Нічога не парадзіш - згадзіўся дзед зарэзаць бычка. Пачула гэта Галя, пабегла ў хлеў да бычка, абкяла яго за шыю і залілася сьлязьмі. - Дзеўка-дзявіца, русая касіца, чаго ты плачаш? - пытаецца бычок. Расказала яму Галя, што надумалася зрабіць злая мачыха. - Ня плач, дзеўча, - кажа бычок. - Лепш паслухай, што я табе параю. Як зарэжуць мяне, вазьмі маю печань, і там знойдзеш залатое зярнятка. Пасадзі тое зярнятка ў садку каля хаты. Вось і ўсё.

If you have any questions, write us:

l.languagetree@gmail.com